Rambler's Top100
 
 


История России
Всемирная история

День работников торговли, бытового обсл. и ЖКХ.
День моряка-подводника.
День Св.Жозефа, Колумбия, Швейцария.
   

Уз'яднанне БССР и Пакт Молатава-Рыбентропа

История России, Всемирная история

ПОИСК



РЕКЛАМА

Список рефератов по истории

Уз'яднанне БССР и Пакт Молатава-Рыбентропа Скачать Уз'яднанне БССР и Пакт Молатава-Рыбентропа




                          Пакт Молатава-Рыбентропа



                              (Уз’яднанне БССР)



    (Набіраў : Дзмітрыеў Дзмітрый)


     Прыход фашызму да ўлады ў Германіі і пачатак рэалізацыі яго  агрэсіўнай
праграмы стварылі небяспечны ачаг вайны ў Цэнтральнай Еўропе  і  непасрэдную
пагрозу развязвання сусветнай вайны. Адводзячы  ў  сваіх  глабальных  планах
важнейшае месца барацьбе супраць “фарпоста міжнароднага  камунізма”  ,  гэта
значыць  супраць  СССР,  фашызм  меў  на  мэце  зняволенне  і  іншых  краін,
устанаўленне сусветнага панавання.
     Паўстала задача арганізацыі сумесных  дзеянняў  розных  палітычных  сіл
для адпору гэтай палітыцы. Здавалася, у сярэдзіне 30-х гг. такія  перадумовы
намячаліся: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмы калектыўнай  бяспекі
знайшла падтрымку Францыі, Югаславіі, Румыніі і іншых краін. У 1934 г.  СССР
уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе  Савета.  У  1935  г.  былі
падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.
     Але далей падзеі пайшлі па іншаму шляху. Кіруючыя колы Англіі з  самага
пачатку займалі абыякавую пазіцыю у адносінах да ідэі  калектыўнай  бяспекі.
Паступова змянілася да горшага і пазіцыя  Францыі.  Кіруючыя  колы  заходніх
дзяржаў узялі курс на “прымірэнне” з агрэсарам. Галоўны  сэнс  гэтага  курса
заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на  Захадзе  і
накіраваць яго экспансію на Усход.
     Палітыка “прымірэння”  рэалізоўвалася  па  розных  напрамках.  Заходнія
дзяржавы нічога не  зрабілі,  калі  Германія  яшчэ  вясной  1935г.  афіцыйна
адмовілася ад выканання  усіх  ваенных  артыкулаў  Версальскага  дагавора  і
ўвяла забароненую ёй усеагульную  павіннасць.  У  наступным  годзе  Германія
акупіравала  Рэйнскую  дэмілітарызаваную  зону.  Ад  Германіі  старалася  не
адстаць фашысцкая Італія, якая напала на  Эфіопію.  У  1936  г.  Германія  і
Японія заключылі антыкамінтэрнаускі пакт, да  якога  у  1937  г.  далучылася
Італія.
     У сакавіку 1938  г.  у  склад  рэйха  была  ўключана  Аўстрыя.  Пагроза
навісла над Чэхаславакіяй. 30 верасня  1938  г.  на  канферэнцыі  кіраўнікоў
урадаў  Англіі,  Францыі,  Германіі  і  Італіі  ў  Мюнхене  было   падпісана
пагадненне аб  расчляненні  Чэхаславакіі  і  перадачы  часткі  яе  (Судэцкай
вобласці)  Германіі.  У  сакавіку  1939  г.  Чэхаславакія  была  акупіравана
Германіяй.  Такім  чынам,   да   1939г.   Версальска-Вашынгтонская   сістэма
дагавораў была скасавана канчаткова.
      Становішча  у  свеце  рабілася  выбухованебяспечным.  У  новых  умовах
Савецкі Саюз  даў  згоду  на  кантакты  з  Германіяй.  Адбыліся  эканамічныя
перагаворы, якія з асаблівай інтэнсіўнасцю разгарнуліся  ў  маі-жніўні  1939
г. Затым яны перайшлі у палітычную сферу.
      Англія  і  Францыя  пасля  акупацыі  Чэхаславакіі   немцамі,   баючыся
непрадказальнай палітыкі Германіі, зноў пайшлі на кантакт з СССР.  Вясной  і
летам 1939 г. праходзілі траістыя  перагаворы  СССР,  Англіі  і  Францыі  па
палітычных, а потым і ваенных  пытаннях.  Адначасова  брытанскія  палітычныя
колы не пакінулі спроб дамовіцца з Германіяй, вынікам чаго з’явіліся  англа-
нямецкія перагаворы.
     На палітычных і ваенных перагаворах з СССР  Англія  і  Францыя  займалі
неканструктыўную пазіцыю. Разам  з  тым,  яны  не  праяўлялі  гатоўнасці  да
кампрамісаў перад тварам фашызму.
     На грамадскім узроўні таксама не ўдалося ўтварыць магутны  антыфашысцкі
фронт.
     Да 20 жніўня 1939 г. стала відавочна, што  перагаворы  СССР,  Англіі  і
Францыі  зайшлі  ў  тупік.  Сітуацыя  станавілася   крытычнай.   Падрыхтоўка
Германіі да напада на Польшчу ішла поўным ходам, і Гітлер у любы момант  быў
гатовы пачаць наступленне.
     Ва ўмовах  узрастаючай  напружанасці  міжнароднага  становішча,  поўнай
палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два  фронты  СССР  прыняў  прапанову
Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 20 жніўня 1939  г.Гітлер  звярнуўся
з  асабістым  пасланнем  да  І.В.Сталіна  прыняць  міністра  замежных  спраў
Германіі “для складання і падпісання  пакта  аб  ненападзеніі”.  Раніцай  23
жніўня 1939 г. у Маскву прыляцеў Рыбентроп. Перагаворы паміж ім, Сталіным  і
Молатавым  завяршыліся  на  працягу  аднаго  дня.  23  жніўня  1939  г.  быў
падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.
     Савецка-германскі дагавор, з аднаго боку,  з’явіўся  вымушаным  крокам,
лагічным вынікам міжнародных адносін ў 1938-1939 гг. Савецкі Саюз  пазбегнуў
вайны на  два  фронты,  нанёс  рашучы  ўдар  па  планах  стварэння  адзінага
антысавецкага  фронту,  атрымаў  амаль  два  гады   для   ўмацавання   сваёй
абароназдольнасцi. З другога ж боку, гэты дагавор  нанёс  урон  міжнароднаму
прэстыжу СССР, які ўспрымаўся раней як  флагман  барацьбы  з  фашызмам.  Быў
дэзарыентаваны і савецкі народ, які бачыў у фашызме лютага ворага.
      Да  дагавора  быў  прыкладзены  “Сакрэтны  дадатковы  пратакол”,  якім
размяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія  атрымала  Францыю,
Брытанію і іх  афрыканскія  калоніі,  СССР  –  Фінляндыю,  Эстонію,  Латвію,
Бесарабію і “права” пашырацца на поўдзень  у  бок  Персідскага  заліва  праз
Іран, Афганістан і Турцыю.
      Згодна  з  першым  пунктам  пратакола,  у  выпадку  тэрытарыяльных   і
палітычных пераўтварэнняў у абласцях, якія належалі прыбалтыйскім  дзяржавам
(Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная граніца  Літвы  павінна  была
стаць мяжой, падзяляючай сферу уплыву Германіі і СССР.
     У другім пункце  пратакола  адзначалася:  “У  абласцях,  якія  належаць
Польскай дзяржаве, сферы ўплыву  будуць  размежаваны  па  лініі  рэк  Нараў,
Вісла, Сан”. Гэта значыць, СССР, па  сутнасці,  атрымліваў  акрамя  Заходняй
Беларусі і Заходняй Украіны частку Польшчы да Варшавы.
     Сам факт размежавання  інтарэсаў  сацыялістычнай  і  фашысцкай  дзяржаў
сакрэтным пратаколам, прыняты ў абход законаў СССР і ў парушэнне  дагаворных
абавязацельстваў перад трэцімі  краінамі,  адлюстроўваў  грэбаванне  нормамі
права і маралі.
     Кульмінацыяй гэтага працэса стаў Дагавор  аб  дружбе  і  граніцы  паміж
СССР і Германіяй ад 28  верасня  1939  г.  Быў  таксама  падпісаны  сакрэтны
дадатковы пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сферу  інтарэсаў  СССР,
а Германія ўзамен атрымлівала частку Польшчы, якая па ранейшай  дамоўленасці
ўваходзіла ў сферу інтарэсаў СССР.
     Германія лічыла, што пакт ат 23 жніўня 1939  г.  развязаў  ёй  рукі  на
Усходзе, і 1 верасня яна напала на Польшчу. Англія  і  Францыя,  звязаныя  з
Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб’явілі вайну  Германіі.  У
той жа дзень у вайну ўступілі Аўстралія, Новая Зеландыя  і  Індыя.  Пачалася
другая міравая вайна.




Для добавления страницы "Уз'яднанне БССР и Пакт Молатава-Рыбентропа"в избранное нажмите Ctrl+D
 
 
   
 
Хронология
 
 
Библиотека
 
 
Статьи
 
 
Люди в истории
 
 
История стран
 
 
Карты
 
   
   
 
Рефераты
 
 
Экзамены, ЕГЭ
 
 
ФОРУМ
 
 

В избранное!
нас добавили уже 9920 человек...
 
   
   
РЕКЛАМА
 
   
 

   
Поиск на портале:
вверх
История.ру©Copyright 2005-2024.
вверх